Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пра дзейнасць і навучанне Пія XII у часы вайны |
Святы Айцец |
19.09.2008 15:50 |
![]() Пра гэта Святы Айцец паведаміў удзельнікам сімпозіума, што адбываўся ў Рыме і быў арганізаваны габрэйскай арганізацыяй «Pave the Way Foundation», якая займаецца зборам сведчанняў ахвяраў Халакосту. Пантыфік адобрыў ініцыятыву, мэтаю якой было «разважанне над велікадушнай дзейнасцю (...) Слугі Божага Пія ХІІ падчас цяжкага перыяду мінулага стагоддзя, якім была Другая сусветная вайна». «Шмат было напісана пра яго за гэтае пяцідзесяцігоддзе, і не заўсёды ў належным святле былі паказаны розныя аспекты яго разнастайнай пастырскай дзейнасці», — падкрэсліў Бэнэдыкт XVI. «Калі мы без ідэалагічных прадузятасцяў падыходзім да высакароднай постаці гэтага Папы, мы не толькі аказваемся пад уражаннем яго чалавечай і духоўнай велічыні, але таксама захапляемся прыкладам яго жыцця і незвычайным багаццем яго навучання. Мы ацэньваем належным чынам чалавечую мудрасць і пастырскія намаганні, якімі ён кіраваўся падчас свайго доўгага служэння, асабліва арганізуючы дапамогу габрэйскаму народу. (...) Дастаткова нагадаць сустрэчу Пія ХІІ 29 лістапада 1945 года з васьмюдзесяццю дэлегатамі вязняў нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў, якія падчас спецыяльнай аўдыенцыі ў Ватыкане жадалі асабіста падзякаваць за велікадушнасць, якую Папа аказаў ім, пераследаваным у страшныя часы нацысцкага і фашысцкага рэжыму», — адзначыў Святы Айцец. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.