Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Абвешчана тэма Сусветнага дня сацыяльных камунікацый 2009 года |
Святы Айцец |
01.10.2008 16:24 |
![]() «Гэта больш, чым тэма. Мне здаецца, што Папа ставіць нас перад самай сапраўднай праграмай», — адзначыў арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэлі, старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. На думку старшыні ватыканскага ведамства, Пасланне Святога Айца з’яўляецца «кампендыумам задачаў і адказнасці, якія павінны прыняць працаўнікі сродкаў масавай камунікацыі ў наш час бурнага развіцця новых мадыя-тэхналогій, якія, фактычна, ствараюць сабе новую прастору, новую культуру. У пэўным сэнсе можна было б сказаць, што Папа патрабуе ад працаўнікоў мас-медыя (...) глядзець паверх рэчаў, якія мінаюць, і шукаць вечнае, сапраўднае». Па словах арцыбіскупа Клаўдыё Марыі Чэлі, Святы Айцец выказвае давер магчымасцям сродкаў масавай камунікацыі і лічыць, што «СМІ могуць аказаць большую дапамогу ва наладжванні атмасферы дыялогу і даверу. Святы Айцец падкрэслівае, што новым сродкам павінны адпавядаць новыя адносіны: уважлівае вывучэнне сувязяў, у якіх жыве і развіваецца камунікацыя. Аднаўленне сродкаў не азначае звычайнага кроку наперад у тэхнічным сэнсе, але стварае новыя ўмовы і магчымасці для таго, каб чалавек мог выкарыстаць гэтыя рэсурсы для агульнай карысці і паставіў іх у аснову шырокага культурнага росту». 43 Сусветны дзень сацыяльных камунікацый будзе адзначацца ва ўсіх краінах свету 31 мая 2009 г. Паводле матэрыялаў catholic.uz |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.