Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
ХІІ Генеральная асамблея Сіноду Біскупаў: «Слова Божае — гэта не толькі Біблія» |
Святы Айцец |
07.10.2008 20:52 |
«Сінод накрэсліў душпастырскія дырэктывы, каб усталяваць практыку сустрэчы са Словам Божым — крыніцаю жыцця», — адзначыў кардынал Марк Уэлле, генеральны дакладчык ХІІ Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў. Арцыбіскуп Квебекскі (Канада) указаў на сувязь Святога Пісання з адраджэннем Касцёла, экуменізмам і дыялогам Касцёла з асобнымі народамі і рэлігіямі. Арцыбіскуп Квебекскі заўважыў, што для пазбаўлення ад недахопаў у душпастырстве не дастаткова толькі канцэнтрацыі на Слове Божым. Яго неабходна таксама правільна трактаваць. Слова Божае павінна ўводзіць у таямніцу Хрыста: «Слова Божае азначае ў першую чаргу самаго Бога, які гаворыць, які праяўляе сябе праз боскае Слова, якое датычыць Яго глыбокай таямніцы». Кардынал Уэлле таксама падкрэсліў, што сёння існуе праблема наследавання веры ў Слова Божае. На заканчэнне свайго выступлення ён паставіў пытанне, на якое ўдзельнікі Сіноду павінны будуць адказаць да завяршэння яго працы: «Ці займае належнае месца ў літургіі, у катэхізацыі і тэалагічнай адукацыі Слова як Асоба?» |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.