Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апублікавана Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў
Святы Айцец
10.10.2008 16:00
Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў, які будзе адзначацца 19 студзеня 2009 г., павінен стаць «для ўсіх стымулам жыць у паўнаце братэрскай любові, без якіх-небудзь адрозненняў і дыскрымінацый, каб мы былі ўпэўненымі, што кожны, каму мы патрэбны, з’яўляецца нашым бліжнім і што мы можам дапамагчы яму», — заклікае Бэнэдыкт XVI у Пасланні на 95 Сусветны дзень, сканцэнтраваным на тэме «Святы Павел — вандроўнік, „Апостал язычнікаў“».

Пантыфік нагадвае, што і сёння, «у эпоху глабалізацыі, місія Касцёла і кожнага ахрышчанага „таксама“ звернута да шматкаляровага сусвету  мігрантаў, — да студэнтаў-іншаземцаў, мігрантаў, што шукаюць прыстанішча, выгнаннікаў, якія эвакуіраваны, — у тым ліку і тых, хто з’яўляецца ахвярамі сучасных формаў рабства». «Ці можна не пайсці насустрач патрэбам тых, хто, фактычна, з’яўляецца самым слабым і безабаронным, знаходзіцца ў хісткім і няўпэўненым становішчы і часта адкінуты грамадствам?» Бэнэдыкт XVI просіць для іх «прыярытэтнай увагі».

Паводле матэрыялаў catholic.uz

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.