Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Да 10-годдзя публікацыі энцыклікі Яна Паўла ІІ «Fides et ratio» |
Святы Айцец |
17.10.2008 19:05 |
16 кастрычніка 2008 г., у 10-ю гадавіну публікацыі энцыклікі «Fides et ratio» («Вера і розум»), Латэранскім універсітэтам (Рым) у супрацоўніцтве з Папскай акадэміяй навук і Сусветнай канферэнцыяй каталіцкіх інстытутаў філасофіі быў арганізаваны міжнародны кангрэс. Святы Айцец падчас сустрэчы з удзельнікамі кангрэсу выказаў захапленне «актуальнасцю» энцыклікі, якая «характарызуецца сваёй вялікай адкрытасцю на розум, перш за ўсё ў перыяд, калі тэарэтычна абгрунтоўваецца яго слабасць. Ян Павел ІІ падкрэслівае, што важна спалучаць веру і розум у іх узаемасувязі, прытрымліваючыся пры гэтым адпаведнай ім сферы аўтаномнасці». «Навуковы пошук, безумоўна, мае сваю пазітыўную каштоўнасць. Адкрыццё і рост матэматычных, фізічных, хімічных і прыкладных навук з’яўляюцца плёнам розуму, і яны выражаюць розум, з дапамогаю якога чалавеку ўдаецца прасякнуць у глыбіні стварэння. Вера, са свайго боку, не баіцца навуковага прагрэсу і вынікаў, да якіх вядуць яе заваяванні, калі іх мэтаю з’яўляецца чалавек, яго дабрабыт і прагрэс усяго чалавецтва. (...) Аднак розум адчувае і адкрывае, што за тым, што ён ужо дасягнуў і заваяваў, існуе праўда, якую ён ніколі не зможа адкрыць сам, але толькі атрымаць ак бескарыслівы дар», — адзначыў Святы Айцец. Паводле матэрыялаў catholic.uz |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.