Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сусветны Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей I выступіў на Сінодзе Біскупаў |
Святы Айцец |
20.10.2008 19:20 |
![]() Гэты факт падкрэсліў сам Барталамей І: «Мы лічым гэта праяўленнем дзеяння Святога Духа, які накіроўвае нашыя Цэрквы да ўсё больш цесных і глыбокіх узаемных адносінаў, важным крокам да аднаўлення нашага поўнага адзінства». «Расце наша надзея, што настане дзень, калі дзве нашыя Царквы цалкам сыдуцца ў пытаннях пра ролю першынства і сінадальнасці ў жыцці Царквы, якімі займаецца на сучасным этапе наша агульная тэалагічная камісія», — адзначыў Патрыярх. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падзякаваў Патрыярху за багатую і глыбокую прамову, за вялікі хрысціянскі рэалізм, які праявіў выклікі нашага часу: «У гэты момант, — адзначыў Святы Айцец, — мы сапраўды перажылі Сінод». Паводле матэрыялаў catholic.uz |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.