Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан: новыя формулы на заканчэнне святой Імшы
Святы Айцец
21.10.2008 18:57
Апостальская Сталіца адобрыла новыя формулы на заканчэнне святой Імшы, якія 18 кастрычніка 2008 г. абвясціў прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Фрэнсіс Арынзэ. Прапанова дадаць некалькі альтэрнатыўных формул была ўнесена ў 2005 г. удзельнікамі сходу Сіноду Біскупаў.

З прапанаваных 72 формул Святы Айцец выбраў тры. Яны былі змешчаны ў папраўленым выданні Імшалу, надрукаваным на мінулым тыдні.

Альтэрнатыўныя формулы гучаць наступным чынам:
—  «Ite ad evangelium Domini nuntiandum» («Ідзіце абвяшчаць Евангелле Пана»)
— «Ite in pace, glorificando vita vestra Dominum» («Ідзіце ў супакоі, праслаўляючы сваім жыццём Пана»)
— «Ite in pace, alleluja, alleluja» («Ідзіце ў супакоі, аллелюя, аллелюя»), якую можна выкарыстоўваць у Велікодны перыяд.

Формула «Ite, missa est» («Ідзіце ў супакоі Хрыста») засталася нязменнай.

Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.