Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пасланне Патрыярха Алексія ІІ да Папы Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
23.10.2008 18:56

23 кастрычніка 2008 г. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій ІІ скіраваў да Святога Айца Бэнэдыкта XVI пасланне, у якім выказаў свой аптымізм у адносінах да перспектыў супрацоўніцтва з Каталіцкім Касцёлам.

Пасланне Патрыярха з’яўляецца адказам на ліст Святога Айца, які ў пачатку кастрычніка перадаў яму кардынал Крэшчэнцыо Сэпэ, знаходзячыся з візітам у Маскве.

У пасланні Патрыярх адзначыў, што  цешыцца «ростам перспектывы добрых адносін і ўзаемадзеяння паміж дзвюма Цэрквамі. Моцнай падставай для гэтага з’яўляецца агульнасць нашых каранёў і збліжэнне пазіцый па шматлікім пытанням, якія хвалююць свет».

«Я ўпэўнены ў тым, што найвялікшае адкрыццё Евангелля „Бог ёсць любоў“ павінна стаць жыццёвым арыенцірам для ўсіх, хто лічыць сябе паслядоўнікамі Хрыста. Толькі праз сведчанне гэтай таямніцы мы пераадолеем варожасць і адчужэнне гэтага веку, абвяшчаючы сучаснаму свету вечныя хрысціянскія каштоўнасці», — звяртаецца Алексій ІІ да Бэнэдыкта XVI.

Патрыярх пажадаў Святому Айцу здароўя і Божай дапамогі ў яго пастырскім служэнні.

 
Паводле матэрыялаў AGNUZ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.