Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI падвёў вынікі ХІІ Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў |
Святы Айцец |
27.10.2008 17:42 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, падводзячы вынікі ХІІ Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў на тэму «Слова Божае ў жыцці і місіі Касцёла», назваў яе «супольным крочаннем да Пана пад кіраўніцтвам Божага слова». У кароткай прамове Пантыфік сцвердзіў, што сінод быў «прыгожай сімфоніяй веры», якая дазволіла ўсім «сапраўды адчуць прыгажосць і багацце Божага слова». «Менавіта слухаючы адно аднаго мы навучыліся лепш слухаць Божае слова», — адзначыў Святы Айцец. «Мы сапраўды ўзбагаціліся. Бачылі, што ніводная медытацыя, ніводная навуковая рэфлексія не можа сама здабыць усяго патэнцыялу, усіх скарбаў Божага слова, якія адкрываюцца толькі ў гісторыі індывідуальнага жыцця, — працягваў Бэнэдыкт XVI. — Не ведаю, атрымаўся сінод больш цікавым або больш павучальным... Ва ўсялякім выпадку ён быў хвалюючым». Пасяджэнне Сіноду Біскупаў пачалося 5 кастрычніка 2008 г. На заканчэнне сіноду 26 кастрычніка Святы Айцец цэлебраваў святую Імшу. Пасля Бэнэдыкт XVI падзякаваў ўдзельнікам і пажадаў усім «шчаслівага падарожжа». Паводле матэыялаў інфармацыйных агенцтваў |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.