Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новы склад ХІІ Рады Генеральнага Сакратарыяту Сіноду Біскупаў
Святы Айцец
27.10.2008 20:08
24 кастрычніка 2008 г. у Рыме быў абвешчаны склад ХІІ Рады Генеральнага Сакратарыяту Сіноду Біскупаў, якая налічвае 15 чалавек.

12 кандыдатаў былі абраны падчас галасавання айцоў Сіноду, а астатнія 3 — прызначаны Святым Айцом. У склад Рады ўвайшлі 8 кардыналаў, 3 старшыні ведамстваў Рымскай Курыі: старшыня Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Фрэнсіс Арынзэ, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Вальтэр Каспер, старшыня Папскай рады па культуры арцыбіскуп Джанфранко Равасі. У склад Рады Сіноду ўвайшоў таксама прадстаўнік Грэка-каталіцкай Царквы біскуп Румынскі Фларэнцін Крых Алмеаў.

Рада Генеральнага Сакратарыяту Сіноду Біскупаў звычайна збіраецца два разы на год для разгляду пэўных пытанняў і падрыхтоўкі прац, якія будуць разглядацца на наступнай Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.