Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пра запланаваны на 2009 г. візіт у Афрыку |
Святы Айцец |
28.10.2008 18:01 |
26 кастрычніка 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI паведаміў пра свой першы візіт на афрыканскі кантынент, які запланаваны на сакавік 2009 г. У гаміліі падчас святой Імшы на заканчэне ХІІ Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў Пантыфік нагадаў аб тым, што ў кастрычніку 2009 г. у Рыме адбудзецца ІІ Спецыяльная асамблея па Афрыцы. «У сакавіку будучага года я збіраюся наведаць Камерун, каб уручыць прадстаўнікам біскупскіх канферэнцый Афрыкі працоўны дакумент гэтай сінадальнай асамблеі». «Калі на тое будзе Божая воля, адтуль я паеду ў Анголу, каб урачыста адзначыць 500-годдзе евангелізацыі краіны», — удакладніў Бэнэдыкт XVI. Сустрэча ў Рыме адбудзецца пасля дванаццацігадовага перапынку з часу Першай спецыяльнай асамблеі Сіноду Біскупаў па Афрыцы, якая адбывалася з 10 кастрычніка па 8 мая 1994 г. на тэму «Касцёл у Афрыцы і яго евангелізатарская місія насустрач 2000 году». Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.