Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: няма супярэчнасці паміж вераю ў стварэнне свету і эмпірычнымі навукамі |
Святы Айцец |
01.11.2008 00:33 |
«Няма супярэчнасці паміж звязаным з вераю паняццем стварэння і бясспрэчнасцю эмпірычных навук», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас аўдыенцыі для членаў Папскай Акадэміі навук, якія прымаюць удзел у пленарным пасяджэнні, прысвечаным «навуковаму погляду на эвалюцыю сусвету і жыцця». «Калі гаворыцца, што ўзнікненне космасу і яго развіццё з’яўляецца плёнам прадбачлівай мудрасці Стварыцеля, гэта не азначае, што стварэнне звязана выключна з пачаткам гісторыі свету і жыцця. Хутчэй маецца на ўвазе тое, што Стварыцель заклаў фундамент гэтаму развіццю і ўвесь час яго падтрымлівае, дапамагае і ўмацоўвае», — дадаў Святы Айцец. Пантыфік нагадаў, што Галілей таксама верыў, што прырода з’яўляецца «кнігаю, якую напісаў Бог». Далейшыя адкрыцці не выключаюць разумення космасу як «упарадкаванай цэласнасці». «На першы погляд мы можам не заўважыць гармоніі ўсяго. Аднак застаецца шырокі аб’ём зразумелых выпадкаў, гэты ж працэс настолькі рацыянальны, наколькі ён адлюстроўвае парадак відавочных супадзенняў і бясспрэчных мэтаў», — адзначыў Бэнэдыкт XVI. Падчас пасяджэння, якое будзе працягвацца да 3 лістапада 2008 г., з прамовамі, між іншым, выступяць арцыбіскуп Венскі кардынал Крыштаф Шонбарн, былы арцыбіскуп Мілана кардынал Карл Марыя Марціні, а таксама славуты брытанскі астрафізік Сцівен Хокінг, член Папскай Акадэміі навук ад 1986 г. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.