Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI цэлебраваў святую Імшу за кардыналаў, якія памерлі ў гэтым годзе
Святы Айцец
03.11.2008 20:51

Паводле традыцыі на наступны дзень пасля ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у базыліцы святога Пятра цэлебраваў святую Імшу за душы кардыналаў, арцыбіскупаў і біскупаў, якія памерлі ў гэтым годзе. «Усе мы на гэтым свеце часова, бо ўсе мы — стварэнні. Ніхто з нас не з’яўляецца Богам», — адзначыў Пантыфік у сваёй гаміліі.

Пералічыўшы прозвішчы памерлых кардыналаў, Святы Айцец сказаў: «Мы верым і адчуваем, што яны жывыя ў Богу жывых».

Бэнэдыкт XVI таксама нагадаў, што «калі Бог кліча да сябе праведнага дачасна, то гэта таму, што Ён мае адносна яго свой план любові, які нам невядомы: заўчасная смерць дарагога нам чалавека становіцца заахвочваннем, каб мы не марудзілі, жывучы пасрэдна, але як найхутчэй імкнуліся да паўнаты жыцця».

«Сапраўднае жыццё, жыццё вечнае пачынаецца ўжо на гэтым свеце, нават ва ўмовах зменлівай гісторыі; жыццё вечнае пачынаецца настолькі, наколькі мы адкрываемся на таямніцу Бога і прымаем Яго сярод нас. Гэта Бог з’яўляецца Гаспадаром жыцця і ў Ім „мы жывём, рухаемся і існуем“», — падкрэсліў Святы Айцец.

На заканчэнне гаміліі Бэнэдыкт XVI маліўся, «каб мы, пілігрымы на зямлі, заўсёды скіроўвалі вочы і сэрцы да канчатковай мэты, да якой імкнёмся — да дому Айца Нябеснага, да неба».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.