Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прэзідэнтам Бразіліі |
Святы Айцец |
14.11.2008 18:17 |
Прэзідэнт Бразіліі Луіс Ігнасіу Лула да Сілва наведаў з візітам Ватыкан. Мэта візіту — падпісанне пагаднення, якое рэгулюе прававы статус Каталіцкага Касцёла ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне. Прэзідэнт Лула найперш сустрэўся з Пантыфікам, а пасля — з кардыналам Тарчызіо Бэртонэ. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася таксама пытанне аб грамадскай сітуацыі ў Бразіліі, аб ролі сям’і, аб супрацьстаянні насіллю і дэградацыі грамадства. Пры гэтым падкрэслівалася значэнне супрацоўніцтва Касцёла і дзяржавы ў справе распаўсюджвання маральных каштоўнасцяў і супольнага дабра — таксама і па-за межамі Бразіліі, асабліва ў Афрыцы. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў ![]() ![]() ![]() Фота zimbio.com
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.