Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Бэртонэ — папскі прадстаўнік на Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мексіцы |
Святы Айцец |
17.11.2008 16:53 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў кардынала Тарчызіо Бэртонэ сваім паслом на VI Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая адбудзецца ў Мексіцы з 13 па 18 студзеня 2009 г. Аб тым, што Святы Айцец не будзе асабіста прысутнічаць на гэтай сустрэчы, ужо раней паведамляў старшыня Папскай рады па справах сям’і кардынал Энніо Антанэллі. Такое рашэнне звязана з узростам Пантыфіка і кліматычнымі умовамі дадзенай краіны. Вядома, аднак, што Бэнэдыкт XVI прамовіць да ўдзельнікаў сустрэчы ў Мексіцы праз спадарожнікавую сувязь. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.