Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларускія ўрачы прынялі ўдзел у ХХІІІ Міжнародным кангрэсе, прысвечаным душпастырству хворых дзяцей |
Святы Айцец |
18.11.2008 17:04 |
Па запрашэнні Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя і з благаслаўлення ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі біскупа Уладзіслава Бліна прадстаўнікі Віцебскай дыяцэзіі — рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта прафесар Валерый Дэйкала і кандыдат медыцынскіх навук дацэнт Канстанцін Балабошка — прынялі ўдзел у ХХІІІ Міжнародным кангрэсе, прысвечаным душпастырству хворых дзяцей, які адбываўся ў Ватыкане з 13 па 15 лістапада 2008 г. На сесіі ўздымаліся такія праблемы, як забарона выкарыстання чалавечых эмбрыёнаў у эксперыментальных мэтах, дапамога ў барацьбе з беднасцю, выхаваўчыя абавязкі бацькоў у адносінах да сваіх дзяцей і інш. У прадстаўнікоў Віцебскай дыяцэзіі адбылася размова са старшынёй Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя кардыналам Хав’ерам Ласано Барраганам, а таксама шматлікія цікавыя сустрэчы з калегамі, падчас якіх абмяркоўваліся актуальныя медыцынскія праблемы. 15 лістапада 2008 г. дэлегацыя з Віцебскай дыяцэзіі была запрошана на аўдыенцыю да Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Людміла Ярмолава, Канстанцін Балабошка Фота Канстанціна Балабошкі |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.