Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«L'Osservatore Romano» раскрыла сакрэты Ватыканскай пошты |
Святы Айцец |
19.11.2008 18:32 |
![]() На тэрыторыі Ватыкана, а таксама экстэрытарыяльных будынкаў у Рыме ёсць 46 паштовых скрыняў і дзейнічаюць 4 паштовыя аддзяленні. Карыстацца іх паслугамі могуць усе, аднак, заказныя і застрахаваныя лісты могуць высылаць толькі тыя асобы, якія зарэгістраваны ў Ватыкане. Пасылкі, адрасаваныя жыхарам Італіі, найперш трапляюць у цэнтры італьянскай пошты ў Рыме і Мілане, а адтуль адпраўляюцца адрасатам. Авія-лісты адразу адвозяцца ў рымскі аэрапорт Фьюмічыно і падарожнічаюць самалётамі авія-ліній, з якімі заключана спецыяльная дамова аб перавозцы карэспандэнцыі. Дырэктар Ватыканскай пошты таксама паведаміў, што былая пнеўматычная пошта, пры дапамозе якой можна было дабрацца нават да экстэрытарыяльных будынкаў, сёння выкарыстоўваюць усё радзей. На змену ёй прыйшла электронная пошта. Можна сказаць, што сёння функцыянуе адзіная сувязь с сакратарыятам дзяржавы. У аддзяленнях Ватыканскай пошты рэдка збіраецца чарга, выключэннем з’яўляюцца святы — Божае Нараджэнне і Вялікдзень. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.