Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: катэхеза пра апраўданне
Святы Айцец
20.11.2008 20:22
Быць справядлівым — значыць быць з Хрыстом; толькі ў еднасці з Ім чалавек атрымае апраўданне, працягваючы цыкл катэхезаў пра св. Паўла, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI растлумачыў вучэнне Апостала Народаў пра апраўданне.

Як руплівы фарысей, Павел быў перакананы, што апраўданне з’яўляецца вынікам дасканалага спаўнення прадпісанняў Закону. Здарэнне пад Дамаскам змяніла яго погляд. У сваіх пасланнях ён даказвае, што справядлівасць дасягаецца не праз спаўненне Закону, а дзякуючы веры ў Хрыста. Ад моманту сустрэчы з Уваскрослым, Езус становіцца пачаткам і канцом жыцця Апостала, мэтаю яго існавання. Паводле Паўла, гэта ў еднасці з Ім, які памёр і ўваскрос, здзяйсняецца апраўданне, дзякуючы ласцы веры. Апраўданне ў Хрысце — «бясплатная» справа Бога. Закон — святы, добры і слушны, бо паходзіць ад Бога, але не ён апраўдвае, але Той, які памёр і ўваскрос дзеля нашага збаўлення. Хрыстус з’яўляецца адзіным Збаўцам свету: праз Яго, «дзякуючы веры, мы атрымалі доступ да той ласкі, у якой трываем і ганарымся надзеяй на славу Божую» (пар. Рым 5, 2).

Бэнэдыкт XVI нагадаў, што вучэнне пра апраўданне стала цэнтрам палемікі з часоў Рэфармацыі. «Даючы тлумачэнне тэкстам святога Паўла, Лютэр дадаў адно слова „толькі“ перад словам „вера“. У той жа час хрысціянская свабода не з’яўляецца вальнадумствам. Яна не вызваляе ад чынення дабра», — адзначыў Пантыфік

«Словы пра апраўданне, якое сыходзіць толькі з веры, з’яўляюцца праўдзівымі, калі не супярэчаць веры любові і міласэрнасці», — падкрэсліў Бэнэдыкт XVI. Святы Айцец патлумачыў, што вера — гэта позірк на Хрыста, давер Яму, Яго стылю жыцця. Вынікам гэтага даверу Хрысту становіцца прыпадабненне да Яго і да стылю Яго жыцця. «Бо верыць — гэта значыць стаць падобным да Хрыста, увайсці ў Яго любоў. Таму святы Павел у Пасланні да Галатаў, у якім найперш развіў сваю дактрыну пра апраўданне, гаворыць пра веру, якая дзейнічае праз любоў. Павел ведае, што ў падвоенай любові Бога і бліжняга споўнены ўвесь закон. Такім чынам, у камуніі з Хрыстом, у веры, якая стварае любоў, цалкам спаўняецца закон. Мы справядлівыя ў камуніі з Хрыстом, які ёсць Любоў», — адзначыў Святы Айцец.

Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.