Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пра сведчанне манаскіх супольнасцяў |
Святы Айцец |
21.11.2008 18:20 |
Пра месца Божага слова ў манаскім жыцці выказаўся Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас Пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця 20 лістапада 2008 г. у Ватыкане. Пасяджэнне было прысвечана жаночым кантэмляцыйным супольнасцям. Пантыфік звярнуўся да прынцыпа, змешчанага ў статуце бэнэдыктынскага ордэна, аб тым, што для манахаў нічога і ніколі не можа быць важней за Хрыста. Святы Айцец адзначыў, што заданнем кожнага хрысціяніна з’яўляецца «шуканне Хрыста» і імкненне да таго, каб нічога «не ставіць вышэй за Яго любоў». Як падкрэсліў Бэнэдыкт XVI, добрым шляхам у пошуках Бога з’яўляецца менавіта Яго Слова, якое шчодра даецца людзям для разважання ў Святым Пісанні. Пантыфік указаў на значэнне, якое ў манаскіх супольнасцях маюць братэрская камунія і прыманне гасцей, у якіх трэба бачыць Хрыста. «Гэта — сведчанне, якога чакае Касцёл ад манаскіх супольнасцяў і сёння», — адзначыў Святы Айцец. Паводле матэрыялаў wiara.pl |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.