Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан: важныя падзеі з удзелам Святога Айца ў бліжэйшыя месяцы |
Святы Айцец |
24.11.2008 16:52 |
Прэс-служба Апостальскай Сталіцы абвясціла спіс цэлебрацый, якія ў бліжэйшыя месяцы ўзначаліць Бэнэдыкт XVI. 29 лістапада 2008 г. а 17 гадзіне ў ватыканскай базыліцы Пантыфік узначаліць Нешпары І Нядзелі Адвэнту. На наступны дзень ён наведае рымскую базіліку св. Лаўрэнція за мурамі (San Lorenzo fuori le Mura) з нагоды 1750-годдзя мучаніцкай смерці гэтага святога. Ва ўрачыстасць Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 8 снежня а 16 гадзіне Бэнэдыкт XVI будзе маліцца перад фігурай Маці Божай на плошчы Іспаніі. У сераду 24 снежня, у вігілію Нараджэння Пана, Святы Айцец будзе цэлебраваць Пастэрку. 25 снежня апоўдні з галоўнай лоджыі базылікі св. Пятра Пантыфік выступіць з урачыстай прамовай, а таксама ўдзеліць благаслаўленне «Urbi et Orbi». 31 снежня а 18 гадзіне ў ватыканскай базыліцы Бэнэдыкт XVI узначаліць Нешпары — падзяку на заканчэнне 2008 года. 1 студзеня 2009 г. а 10 гадзіне, ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі і 42 Сусветны дзень міру, Папа будзе цэлебраваць святую Імшу ў ватыканскай базыліцы. У нядзелю 11 студзеня, у свята Хросту Пана, Бэнэдыкт XVI у Сікстынскай капэле ўдзеліць сакрамэнт хросту нованароджаным дзецям. 25 студзеня, у свята Навяртання св. Паўла ў базыліцы Апостала Народаў, Пантыфік узначаліць набажэнства Нешпараў на заканчэнне штогадовага Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.