Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан: прафесар эканомікі з Паўднёвай Карэі — фінансавы рэвізор Апостальскай Сталіцы
Святы Айцец
24.11.2008 18:15
22 лістапада 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў прафесара эканомікі з Паўднёвай Карэі Томаса Хана Хонг-Суна фінансавым рэвізорам у Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы.

Новапрызначаны фінансавы рэвізор з’яўляўся аўдытарам на сёлетнім Сінодзе Біскупаў, падчас якога ён крытычна выказаўся адносна таго, як Касцёл распараджаецца маёмасцю, а асабліва адносна заключэння гандлёвых кантрактаў.

Між іншым, ён заўважыў, што «іерархі Касцёла павінны даць сур’ёзную ацэнку стылю жыцця, а таксама маёмасці ў самім Касцёле ў святле Божага слова, і зрабіць усё магчымае, каб папулярызаваць сацыяльнае вучэнне».

«Пры заключэнні гандлёвых кантрактаў Касцёл павінен быць упэўнены, што яны грунтуюцца на прынцыпах справядлівасці, а таксама, гарантуюць людзям дастатковую для жыцця заработную плату і добрыя ўмовы працы», — адзначыў Томас Хан Хонг-Сун падчас свайго выступлення на Сінодзе Біскупаў.

Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.