Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Ватыкан: новы фотаальбом, прысвечаны апошнім гадам жыцця Яна Паўла ІІ |
| Святы Айцец |
| 27.11.2008 16:16 |
|
У Ватыкане выдадзены новы фотаальбом, прысвечаны Яну Паўлу ІІ, дзе адлюстравана праца апошніх пяці гадоў жыцця Пантыфіка. Фотаальбом пад назвай «Пяць дзён, калі спыніўся свет» падаравалі Бэнэдыкту XVI яе аўтары — П’ер Паоло Чыта і ватыканазнаўца Луіджы Аккатолі. «Час гэтых пяці год быў вельмі плённым для Святога Айца: пілігрымаванне на Сінай, у Святую Зямлю, у Дамаск», — адзначыў Луіджы Аккатолі ва ўступе да кнігі. У альбоме змешчаны, між іншым, апошні фотаздымак Яна Паўла ІІ, зроблены пры жыцці: з адчыненага акна Пантыфік глядзіць на плошчу Святога Пятра. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.



для друку
Ватыканскае радыё