Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан: Галілей — вучоны глыбокай веры
Святы Айцец
28.11.2008 18:02
На сувязь паміж навукай і глыбокай верай указаў Дзяржаўны сакратар Яго Cвятасці Папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ падчас кангрэсу, які 26 лістапада 2008 г. распачаўся ў Рыме. Кангрэс прысвечаны развіццю навукі за перыяд 400 гадоў пасля выкарыстання Галілеем тэлескопу для назірання за зоркамі, планетамі і месяцам. Кардынал таксама нагадаў, што 2009 г. абвешчаны ААН годам Галілея — айца сучаснай навукі.

Кардынал Бэртонэ адзначыў, што з прозвішчам Галілея звязана навуковая рэвалюцыя. Кажучы пра прыроду, мэты і абмежаванні навуковых пошукаў, Дзяржаўны сакратар нагадаў, што «Каталіцкі Касцёл, прагнучы служыць сапраўднаму дабру чалавека, ужо неаднаразова выказваўся на дадзеную тэму. Пытанне абмежавання навукі патрабуе разгляду матываў паводзінаў чалавека, а таксама этыка-сацыяльных дасягенняў. Развіццё ведаў патрабуе маральнага абнаўлення, каб дасягненні навукі і тэхнікі сапраўды служылі чалавеку».

Узгадваючы Трыбунал рымскай інквізіцыі 1633 г., які асуджаў вучонага на пажыццёвы дамашні арышт, кардынал Бэртонэ прыгадаў, што сучасныя гістарычныя даследванні сведчаць пра недахопы людзей Касцёла той эпохі. Адначасова сучасныя даследванні дазволілі адкрыць багацце ўнунтранага свету асобы Галілея. «Неабходна падкрэсліць, што гэты выдатны вучоны клапаціўся таксама пра веру і яе развіццё. Галілей быў чалавекам веры, які ўспрымаў прыроду як кнігу, напісаную Богам», — сцвердзіў кардынал Бертонэ.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.