Бэнэдыкт XVI маліўся за ахвяраў тэрарыстычных актаў у Бамбеі |
Святы Айцец |
28.11.2008 17:06 |
Бэнэдыкт XVI асудзіў тэрарыстычныя акты ў Бамбеі (Індыя) і заахвоціў да малітвы ў інтэнцыі іх ахвяраў. Ад імя Пантыфіка спачувальную тэлеграму на адрас арцыбіскупа Бамбея кардынала Освальда Грасіяса даслаў Дзяржаўны сакратар Яго Cвятасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ. «Вельмі занепакоены выбухам насілля ў Бамбеі Святы Айцец просіць перадаць яго спачуванні, якія плывуць з самога сэрца, сем’ям тых, хто страціў жыццё падчас гэтых жорсткіх нападаў, запэўнівае аб сваёй духоўнай блізкасці з грамадскімі ўладамі, жыхарамі і ўсімі, хто пацярпеў», — чытаем ў тэлеграме. Бэнэдыкт XVI заклікае пакласці канец «усім тэрарыстычным актам, якія з’яўляюцца сур’ёзнай пагрозай для сям’і чалавецтва і дэстабілізуюць супакой і салідарнасць, неабходныя для пабудовы цывілізацыі, годнай высакароднага паклікання чалавека да любові Бога і бліжняга». Святы Айцец таксама запэўніў аб тым, што моліцца ў інтэнцыі «вечнага адпачынку душаў ахвяраў» і «просіць Бога аб моцы і суцяшэнні для параненых і тых, хто сёння ў жалобе». Паводле апошніх дадзеных на 29 лістапада 2008 г. у Бамбеі загінуў 101 чалавек, з іх 6 іншаземцаў, а 287 асобаў былі паранены. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў ![]() ![]() ![]() Фота wiadomosci.onet.pl
|