Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: Бог дае нам свой час |
Святы Айцец |
01.12.2008 20:05 |
«Калі ў шалёным рытме штодзённага жыцця ўсім не хапае часу, Касцёл прыходзіць з добраю навінай: Бог дае нам свой час. Калі мы, захопленыя хуткаплынным жыццём, не знаходзім або не хочам знаходзіць часу для Бога, — Ён мае час для нас», — адзначыў Бэнэдыкт XVI падчас малітвы «Анёл Панскі» 30 лістапада 2008 г. «Так, Бог ахвяруе нам свой час, бо ўвайшоў у гісторыю са сваім словам і справамі збаўлення, каб адкрыць іх на вечнасць, каб зрабіць з іх гісторыю запавету. У гэтай перспектыве час ужо сам па сабе з’яўляецца асноўным знакам Божай любові. З’яўляецца дарам, які чалавек, як і кожную іншую рэч, можа ацаніць або наадварот — змарнаваць; зразумець яго значэнне або прыглушыць яго бессэнсоўнай павярхоўнасцю», — падкрэсліў Святы Айцец. «Божы час расцягваецца паміж стварэннем, уцелаўленнем і адкупленнем, а таксама прыйсцем Хрыста ў канцы часоў і Апошнім судом», — заўважыў Бэнэдыкт XVI. Пантыфік растлумачыў, што гэтыя тры моманты не ідуць адзін за адным у храналагічным парадку, бо іх промень уздзеяння ахоплівае ўсю гісторыю. Таму неабходна чуваць, каб пазнаць Хрыста, які ўвесь час да нас прыходзіць. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.