Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан з болем прыняў вестку аб смерці Алексія ІІ |
Святы Айцец |
05.12.2008 16:33 |
У Ватыкане з болем прынялі навіну пра смерць Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алекія ІІ. «Скончылася цэлая эпоха ў гісторыі Царквы, таму што заслугі свяцейшага Патрыярха ў справе навяртання людзей да веры і збліжэння хрысціянаў бясконца вялікія», — адзначыў глава Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Вальтэр Каспер. Апостальскі нунцый у Маскве арцыбіскуп Антоніа Менніні цэлебраваў святую Імшу за святой памяці Патрыярха. «Мы будзем памятаць з любоўю гэтага выдатнага чалавека і тое дабро, якое ён зрабіў у справе адзінства хрысціянаў», — адзначыў арцыбіскуп. Паводле матэрыялаў interfax.ru |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.