Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан: нядзельная малітва «Анёл Панскі»
Святы Айцец
08.12.2008 19:25
7 снежня 2008 г. падчас малітвы «Анёл Панскі» Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў сваё спачуванне ўсім вернікам, якія перажываюць смерць Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія ІІ. «Яднаемся ў малітве з нашымі братамі праваслаўнымі. Душу памерлага давяраем Божай дабрыні і просім, каб прыняў яго ў сваё валадарства святла і супакою», — сказаў Бэнэдыкт XVI.

Падчас нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» Пантыфік таксама запрасіў студэнтаў і выкладчыкаў рымскіх навучальных установаў у Ватыканскую базыліку на традыцыйную сустрэчу перад Божым Нараджэннем. 11 снежня пасля святой Імшы з нагоды святкавання Года святога апостала Паўла Бэнэдыкт XVI уручыць ім Пасланне да Рымлянаў.

На заканчэнне малітвы Святы Айцец выказаў салідарнасць усім, хто ў канцы лістапада бягучага года пацярпеў ад навальніц і паводкі ў бразільскім штаце Санта Катарына. У выніку прыродных анамаліяў загінула больш за сто чалавек, каля 80 тысяч жыхароў страцілі жыллё. Агульная колькасць пацярпелых складае амаль паўтара мільёна. Бэнэдыкт XVI заклікаў да аказання міжнароднай дапамогі пацярпелым.

У сваім звароце да пілігрымаў Святы Айцец павіншаваў айцоў марыянаў, якія 8 снежня распачынаюць святкаванне 100-гадовага юбілею аднаўлення закону благаслаўлёным Юрыем Матулевічам. Святы Айцец пажадаў членам гэтай манаскай супольнасці моцы духа ў абвяшчэнні Евангелля, а ўсім вернікам — плённага перажывання Адвэнту.

Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.