Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кангрэгацыю Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў узначаліў іспанскі кардынал
Святы Айцец
11.12.2008 18:37
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў кардынала Антоніа Канісарэса Льёвэра новым старшынёю Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. Да гэтага кангрэгацыю ўзначальваў нігерыйскі кардынал Фрэнсіс Арынзэ, які пакінуў пост у сувязі са старэчым узростам.

Арцыбіскуп Таледскі і прымас Іспаніі Антоніа Канісарэс — адзін з найбольш прыбліжаных да Пантыфіка іерархаў Рыма-каталіцкага Касцёла. Кардынальскі сан ён атрымаў на кансісторыі, якая адбылася 26 сакавіка 2006 г. у Ватыкане.

Варта нагадаць, што падчас апошняга канклава чарнаскуры кардынал Арынзэ лічыўся адным з найбольш верагодных прэтэндэнтаў на Апостальскі Пасад.

Паводле матэрыялаў katolik.ru

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.