Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: вера ўзрастае ў супольнасці
Святы Айцец
12.12.2008 20:00
«Стаць добрым хрысціянінам — гэта штосьці большае за касметычную аперацыю, якая дадала б прыгажосці ўжо напоўненаму жыццю. Гэта смерць і ўваскрасенне, новы пачатак і новае жыццё ў Хрысце», — пра гэта казаў Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аудыенцыі ў сераду 10 снежня гг. Святы Айцец падкрэсліў, што вера з’яўляецца дарам і нараджаецца праз слуханне.

«Вера — гэта не прадукт, не плён нашых разважанняў. Яна з’яўляецца чымсьці абсалютна новым, што не можам прыдумаць самі, а толькі атрымаць як дар», — сказаў Пантыфік. І падкрэсліў пры гэтым, што вера не нараджаецца дзякуючы чытанню, але перад усім — дзякуючы слуханню. «Ніхто не можа сам сябе ахрысціць ці іншым спосабам далучыць да ліку хрысціянаў. Чалавеку патрэбны чалавек. Менавіта супольнасць вернікаў ахвяруе нам дар веры. Праз хрост перадаецца вера ў Касцёле. Калі не дазволім гэтай супольнасці фармавацца, не станем хрысціянамі. „Незалежнае хрысціянства“ спрэчна само па сабе. Толькі Хрыстус можа будаваць Касцёл. Толькі Хрыстус — сапраўдны Даўца сакрамэнтаў», — адзначыў Святы Айцец.  

Узгадваючы навучанне святога Апостала Паўла Бэнэдыкт XVI звяртае ўвагу на тое, што збаўленне становіцца нашым лёсам з дапамогай Божай ласкі і веры. Апостал народаў казаў, што моцаю Божага слова вера нараджае новага чалавека, які праз хрост далучаецца да супольнасці Касцёла.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.