Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма набажэнстваў з удзелам Святога Айца на перыяд Божага Нараджэння
Святы Айцец
18.12.2008 20:25

На гэтым тыдні ў Ватыкане была абвешчана праграма набажэнстваў з удзелам Святога Айца на перыяд Божага Нараджэння. У ноч Нараджэння Пана Бэнэдыкт XVI узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў ватыканскай базыліцы. А 12 гадзіне дня ў свята Божага Нараджэння Пантыфік прамовіць з цэнтральнага балкона базылікі св. Пятра і ўдзеліць благаслаўленне «Urbi et Orbi».

У апошні дзень 2008 г. у ватыканскай базыліцы а 18 гадзіне Бэнэдыкт XVI узначаліць малітву Нешпараў ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, спалучаныя з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту і гімнам падзякі «Te Deum». 1 студзеня 2009 г., у сам дзень урачыстасці, у 10.00 адбудзецца святая Імша з нагоды 42-га Сусветнага дня міру.

6 студзеня 2009 г., ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, у базыліцы св. Пятра Пантыфік узначаліць эўхарыстычную літургію.

Напрыканцы перыяду свята Нараджэння Пана, 11 студзеня, на свята Хросту Пана, у Сікстынскай капэле Святы Айцец будзе цэлебраваць святую Імшу, а таксама ўдзеліць сакрамэнт хросту групе дзяцей.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.