Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальская Сталіца падтрымала стварэнне электроннай версіі Імшала |
Святы Айцец |
22.12.2008 20:30 |
![]() Электронная версія Рымскага Імшала, які з’яўляецца асноўнай літургічнай кнігай для цэлебрацыі святой Імшы паводле рымскага (лацінскага) абраду, была распрацавана італьянскім святаром Паоло Падрыні. Гэта першы дадатак да iPhone, афіцыйна падтрыманы і завераны Апостальскай Сталіцай. На сённяшні дзень электронная версія Імшала створана толькі на італьянскай мове, але ўжо ідзе праца над англа- і іспанамоўнай версіямі. Плануецца таксама дадаць да малітоўніка музычнае суправаджэнне з традыцыйным грыгарыянскім харалам, а таксама пашырыць бібліятэку малітваў. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.