Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма мерапрыемстваў з удзелам Бэнэдыкта XVI на студзень 2009 г.
Святы Айцец
05.01.2009 19:38

{mosimage}Студзень, як звычайна, для Пантыфіка насычаны палітычнымі сустрэчамі. Гэта аўдыенцыі для членаў дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы (8 студзеня), адкрыццё судовага года (10 студзеня) і аўдыенцыя для прэлатаў-аудытараў, афіцыялаў і супрацоўнікаў Трыбунала Рымскай Роты (29 студзеня). Акрамя традыцыйных сустрэчаў адбудзецца таксама аўдыенцыя для кіраўнікоў рэгіёна Лацыо, правінцыі і мэрыі Рыма, а таксама аўдыенцыя для кіраўнікоў і персанала Генеральнага інспектарату грамадскай бяспекі пры Ватыкане (15 студзеня). У пятніцу 23 студзеня Святы Айцец прыме прэзідэнта Македоніі.

У студзені адбудзецца таксама аднаўленне агульных аўдыенцый і некалькіх візітаў «ad limina». З 15 па 17 студзеня ў Ватыкане будуць іранскія біскупы, з 19 па 24 студзеня адбудзецца сустрэча Бэнэдыкта XVI з біскупамі Ірака, а пасля, з 26 па 29 студзеня, з Папам і кіраўнікамі ватыканскіх дыкастэрый сустрэнуцца біскупы Расіі.

10 студзеня ў ватыканскай базыліцы адбудзецца сустрэча Пантыфіка з членамі руху «Неакатэхуменат». Праз тыдзень, 17 студзеня, Бэнэдыкт XVI будзе прысутнічаць ў Сікстынскай капэле на канцэрце, прысвечаным 85-годдзю яго брата монсіньёра Георга Ратцынгера. У выкананні аркестра і хора «Regensburger Domspatzen» прагучыць «Імша» Вольфганга Амадэя Моцарта.

У ватыканскай базыліцы ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана Папа ўзначаліць святую Імшу і «Анёл Панскі». У нядзелю 11 студзеня, у свята Хросту Пана, у Сікстынскай капэле Пантыфік будзе цэлебраваць святую Імшу, а таксама ўдзеліць сакрамэнт хросту некалькім немаўлятам. У дзень успаміну св. Агнешкі, 21 студзеня, Бэнэдыкт XVI благаславіць двух ягнятаў, воўна якіх будзе выкарыстана для вырабу паліяў. На завяршэнне тыдня малітваў у інтэнцыі еднасці хрысціянаў, у нядзелю 25 студзеня, Святы Айцец узначаліць урачыстую літургію.

Паводле матэрыялаў catholic.uz

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.