Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Жан-Луі Таран: шансы і межы міжрэлігійнага дыялогу |
Святы Айцец |
06.01.2009 20:46 |
![]() Французскі іерарх прыводзіць дакладную цытату з тэксту Пантыфіка, які звяртаецца да аўтара кнігі: «Вы добра тлумачыце, што дыялог паміж рэлігіямі, у вузкім сэнсе гэтага слова, немагчымы. Аднак вельмі пільным з’яўляецца дыялог паміж культурамі, які паглыбляе культурныя наступствы асноўнай рэлігійнай пазіцыі». Кардынал Жан-Луі Таран звяртае ўвагу на фразу «ў вузкім сэнсе гэтага слова» і падкрэслівае, што Папа выказваецца ў адпаведнасці з дакументам Кангрэгацыі Веравучэння «Dominus Jesus», у якім паказваюцца адрозненні паміж хрысціянскай верай у Бога ў Найсвяцейшай Тройцы і вераваннямі іншых рэлігій. «Такім чынам, тэалагічны дыялог хрысціянаў з іншымі монатэістычнымі рэлігіямі немагчымы, бо яны маюць іншую канцэпцыю Бога. (...) Аднак у той жа час магчымы дыялог з вернікамі іншых рэлігій на такія вельмі рэлігійныя ў сваёй сутнасці тэмы, як стварэнне, жыццё, сям’я, малітва, пост або вечнае жыццё», — падкрэсліў кардынал Жан-Луі Таран, а таксама ўзгадаў словы, якія Бэнэдыкт XVI прамовіў, распачынаючы свой Пантыфікат: неабходна будаваць масты сяброўства з усімі рэлігіямі. Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.