Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі дыпламатычнага корпуса
Святы Айцец
09.01.2009 16:26

Традыцыйную навагоднюю сустрэчу з членамі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы, Святы Айцец прысвяціў ацэнцы міжнароднай сітуацыі. Пантыфік у чарговы раз асудзіў усялякія формы насілля ў Сектары Газа, а таксама выказаў надзею на заключэнне перамір’я і аднаўленне перамоваў з мэтай вырашэння канфлікту.

На пачатку сваёй прамовы Святы Айцец пажадаў усім, каб новы год быў багатым на паразуменне, супакой і згоду.

«На пачатку 2009 г. сардэчна ў думках ахінаю перадусім тых, хто пацярпеў у выніку розных катаклізмаў, асабліва ў В’етнаме, Бірме, Кітаі, на Філіпінах, у Цэнтральнай Амерыцы, на Карыбах і ў Бразіліі; хто стаў ахвярай крывавых, знішчальных канфліктаў і тэрарыстычных актаў у такіх краінах, як Афганістан, Індыя, Пакістан і Алжыр. Нягледзячы на ўсе нашыя намаганні, так доўгачаканы супакой дагэтуль застаецца далёкім! На гэтым фоне, аднак, мы не павінны падаць духам і паслабляць намаганні ў справе супакою, але павялічыць іх удвая з імкненнем да бяспекі і развіцця», — заклікаў Бэнэдыкт XVI.

У прамове Святы Айцец закрануў таксама пытанні фінансавага крызісу і падкрэсліў неабходнасць укаранення новай маральнай этыкі, якая абапіраецца на прыроджаную годнасць чалавека.   
Напрыканцы сустрэчы Бэнэдыкт XVI звярнуўся да праблемы барацьбы з беднасцю. Пантыфік падкрэсліў магчымасць яе вырашэння ў тым выпадку, калі чалавецтва звернецца да «вартасцяў і ідэалаў, якія абапіраюцца на чалавечую годнасць, свабоду, спалучаную з адказнасцю, а таксама сапраўднае прызнанне месца Бога ў жыцці чалавека».

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.