Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адкрыццё Ватыканскай Бібліятэкі пасля рэстаўрацыі
Святы Айцец
09.01.2009 18:41

Адкрыццё Ватыканскай Апостальскай Бібліятэкі пасля заканчэння будаўнічых працаў запланавана на восень 2010 г. Сіксцінскі Салон бібліятэкі, уваход куды раней ажыццяўляўся з боку Ватыканскіх музеяў, будзе далучаны да папскага кнігасховішча. Сіксцінскі Салон з’яўляецца cвоеасаблівым цэнтрам папскага кнігазбору. Ён быў заснаваны па даручэнні папы Сікста V і з’яўляецца «творам» выдатнага архітэктара эпохі Рэнесансу Дамініка Фантаны.

У працэсе рэстаўрацыі мадэрнізуецца чытальная зала, памяшканне для захавання кнігазбораў і сховішча рукапісаў, а таксама будзе ўстаноўлена новая сістэма кандыцыяніравання і ўбудаваны новыя ліфты.

У цяперашні час Ватыканская Апостальская Бібліятэка змяшчае звыш аднаго мільёна шасцісот тысяч друкаваных выданняў, семдзесят тысяч манускрыптаў і сто тысяч гравюраў. З 2007 г. прэфектам бiблiятэкi з’яўляецца  мансіньёр Рафаэле Фарына.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 
 
 
 
 
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.