Бельгія: кананізацыя «Апостала пракажоных» |
Святы Айцец |
12.01.2009 18:59 |
Айцец Даміан нарадзіўся ў 1840 г. у невялікім мястэчку Трэмела (Бельгія). Ва ўзросце 33 гадоў ён дабравольна выехаў на Малукскія астравы — месца, спецыяльна адведзенае для ізаляцыі пракажоных. Там святар працаваў 11 гадоў, прысвячаючы сябе хворым і людзям, якія паміралі ў нялюдскіх умовах. На працягу многіх гадоў дзень святара выглядаў наступным чынам: у 5:00 — пад’ём, малітва ў касцёле, роздум; 6:30 — літургія, пропаведзь, малітва падзякі, размова з хворымі; 8:00 — снеданне і праца па дому; 9:00 — прыём хворых; 9:30 — чытанне дакументаў святых айцоў Касцёла, вывучэнне тэалогіі, адказы на лісты; 12:00 — абед, наведванне хворых, хрысціянаў; 17:00 — вячэрняя малітва і праца па дому; 18:00 — вячэра, малітва Ружанец; 20:00 — адпачынак. Айцец Даміан памёр у 1889 г. ад праказы. У 2005 г. а. Даміан быў аб’яўлены «найвялікшым бельгійцам усіх часоў». Тэлегледачы абралі яго з 111 кандыдатаў. Дзякуючы сваёй працы з пракажонымі благаслаўлёны а. Даміан стаў сімвалам любові да бліжняга. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
|