Ватыкан: сімпозіум пра заданні Апостальскай Пэнітэнцыярыі |
Святы Айцец |
14.01.2009 15:38 |
Гісторыі і значэнню Апостальскай Пэнітэнцыярыі, а таксама сакрамэнту пакаяння і паяднання прысвечаны сімпозіум, які адбываецца ў Рыме 13–14 студзеня 2009 г. Яго арганізатарам з’яўляецца Найвышэйшы Трыбунал Апостальскай Сігнатуры, які займаецца справамі сумлення. Падчас сімпозіума яго ўдзельнікі паспрабуюць адказаць на пытанні адносна таго, якім з’яўляецца сучасны стан практыкавання сакрамэнту споведзі ў свеце, як дапамагчы вернікам у зразуменні значэння гэтага сакрамэнту, растлумачыць функцыянаванне Апостальскай Пэнітэнцыярыі. Сімпозіум мае на мэце адраджэнне зацікаўленнасці сакрамэнтам паяднання. Мяркуецца, што форум закране таксама пытанне цяжкіх грахоў (абортаў, прафанацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, парушэння таямніцы споведзі) і звязаных з імі караў. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
|