Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Прэлат Георг Ратцынгер святкуе 85-гадовы юбілей |
| Святы Айцец |
| 15.01.2009 19:24 |
15 студзеня 2009 г. ксяндзу прэлату Георгу Ратцынгеру, брату Святога Айца Бэнэдыкта XVI, спаўняецца 85 гадоў. Свой юбілей ксёндз прэлат будзе адзначаць у Сіксцінскай капэле ў Ватыкане разам з Пантыфікам.У Сіксцінскай капэле адбудзецца ўрачыстая святая Імша, падчас якой прагучаць музычныя творы Моцарта (дарэчы, любімага кампазітара Бэнэдыкта XVI). З аўстрыйскага Лінца ў Ватыкан прыбудзе «Барокааркестр», а 17 студзеня тут адбудзецца канцэрт славутага сусветнага хору хлопчыкаў з Домскага сабора баварскага Рэгенсбурга, дзе на працягу доўгіх гадоў жыў і працаваў ксёндз прэлат Георг Ратцынгер. Паводле матэрыялаў catholic.uz |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


15 студзеня 2009 г. ксяндзу прэлату Георгу Ратцынгеру, брату Святога Айца Бэнэдыкта XVI, спаўняецца 85 гадоў. Свой юбілей ксёндз прэлат будзе адзначаць у Сіксцінскай капэле ў Ватыкане разам з Пантыфікам.
для друку
Ватыканскае радыё