Святы Айцец сустрэўся з паліцэйскімі Італіі |
Святы Айцец |
16.01.2009 16:33 |
«Сумленна выконваючы свае абавязкі кожны ахрышчаны рэалізуе сваё пакліканне да святасці», — такімі словамі падчас традыцыйнай аудыенцыі звярнуўся Бэнэдыкт XVI да паліцэйскіх Італіі, якія нясуць службу на плошчы Св. Пятра і ў Ватыкане. Пантыфік выказаў ім падзяку за працу, якую яны выконваюць з прафесіяналізмам і адданасцю. Святы Айцец адзначыў, што ў цяперашні час з'яўляецца «шмат ценяў, якія напаўняюць чалавецтва неспакоем, аднак нельга падаць духам: неабходна пастаянна падтрымліваць агонь надзеі». Пантыфік таксама падкрэсліў, што «толькі Хрыстус можа аднавіць сэрца чалавека і зрабіць яго „аазісам“ супакою; толькі Хрыстус можа дапамагчы нам пабудаваць свет, дзе будзе панаваць справядліваць і любоў». Бэнэдыкт XVI заклікаў паліцэйскіх, каб яны выконвалі сваю службу як місію, мэтай якой ёсць гарантаванне бяспекі для пілігрымаў і турыстаў, якія прыбываюць у Ватыкан. «Служба, якую вы выконваеце з любоўю, становіцца малітвай, прыемнай Богу», — падкрэсліў Святы Айцец. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
|