Ватыкан выпускае юбілейную серыю паштовых марак |
Святы Айцец |
16.01.2009 16:31 |
Губернатарства Ватыкана падрыхтавала да выпуску блок з сямі паштовых марак, прысвечаных 80-годдзю Латэранскіх пагадненняў, падпісаных паміж Італіяй і Рыма-каталіцкім Касцёлам 11 лютага 1929 г. Намінал кожнай маркі складае 65 еўрацэнтаў. На паштовых мініяцюрах змешчаны выявы Папаў Рымскіх, якія кіравалі Рыма-каталіцкім Касцёлам з 1929 г.: Пій XI, Пій XII, Ян XXIII, Павел VI, Ян Павел I, Ян Павел II, Бэнэдыкт XVI. Асобны ліст, коштам у 2,80 еўра, аднаўляе карту міні-дзяржавы, суверэнітэт якой гарантуецца Латэранскім «канкардатам», падпісаным Дзяржаўным сакратаром Італіі кардыналам П’етра Гаспары і прэм’ерам-міністрам краіны Бэніто Мусаліні. Арыгінал пакта будзе экспаніравацца на юбілейнай выставе «1929–2009: васьмідзесяцігадовы юбілей Горада Дзяржавы Ватыкан», якая адкрыецца 12 лютага 2009 г. у Ватыкане. Адначасова Ватыканскае паштовае ведамства выпускае першую серыю марак, падрыхтаваную сумесна з уладамі брытанскай калоніі Гібралтар. На чатырох паштовых мініяцюрах, наміналам у 85 еўрацэнтаў кожная, змешчана выява Божай Маці на фоне Гібралтарскай сцяны. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
|