Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Інтэрнэце з’явіцца тэлерадыёканал Апостальскай Сталіцы |
Святы Айцец |
19.01.2009 19:55 |
Апостальская Сталіца адкрывае ў Інтэрнэце свой тэлерадыёканал. Трансляцыя на ім распачнецца ўжо праз тыдзень пры падтрымцы вядомай кампаніі Google. На гэтым тыдні ў пятніцу пра дэталі праекта паінфармуе падчас прэс-канферэнцыі старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі і дырэктар сумесных медыяпраектаў з Google Энрыке дэ Кастро. З крыніцаў Апостальскай Сталіцы стала вядома, што праз Інтэрнэт будуць транслявацца аўдыя- і выдэазапісы выступленняў Святога Айца Бэнэдыкта XVI, падрыхтаваныя да эфіру Ватыканскім радыё і тэлебачаннем. Уласны Інтэрнэт-партал быў створаны Ватыканам яшчэ ў 1995 г. Сайт быў запушчаны ў сетку трыма серверамі, якія, відавочна, улічваючы спецыфіку праекта, назвалі імёнамі арханёлаў: Міхала, Габрыэля і Рафаэля. Ватыканскае радыё і друкаванае выданне Апостальскай Сталіцы газета L'Osservatore Romano таксама маюць уласныя Інтэрнэт-сайты. Паводле матэрыялаў religare.ru |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.