Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
З прамовы Святога Айца на заканчэнне VI Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мексіцы
Святы Айцец
20.01.2009 16:26
Да ўдзельнікаў VI Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мехіка (Мексіка) Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў сваё пасланне, трансляцыя якога адбывалася праз спадарожнікавую сувязь. З’езд сем’яў з усяго свету завяршыўся 18 студзеня 2009 г. урачыстай святой Імшой, якую ўзначаліў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

«Сям’я з'яўляецца непарушным фундаментам для грамадства і народаў, а таксама незаменным дабром для дзяцей, годных прыйсця на свет як плод любові, а таксама поўнага і велікадушнага ўзаемааддання бацькоў. Езус з вялікай пашанай ставіўся да Панны Марыі і святога Юзафа, і гэтым Ён паказаў, што сям’я займае першачарговае месца ў выхаванні асобы. Яна з’яўляецца сапраўднай школай чалавецтва і трывалых каштоўнасцяў», — сказаў Святы Айцец, запэўніваючы ўдзельнікаў сустрэчы, што ён таксама «з радасцю і зацікаўленасцю прымаў удзел у сусветнай сустрэчы, перш за ўсё праз сваю малітву».

«Я хачу выразіць сваю блізкасць і запэўніць у малітве за ўсе сем’і, якія далі сведчанне вернасці ў асабліва цяжкіх абставінах. Я хачу дадаць надзеі шматлікім сем’ям, якія, жывучы часта сярод супярэчнасцяў і непаразумення, даюць прыклад велікадушнасці і даверу Богу, жывучы Ім, каб не мелі нястачы ў неабходнай дапамозе. Я таксама думаю пра сем’і, якія церпяць нястачу, пакутуюць ад хваробаў, эміграцыі або якія апынуліся на перыферыі грамадства. Я вельмі занепакоены сітуацыяй хрысціянскіх сем’яў, якія церпяць пераслед з-за сваёй веры. Папа побач з усімі вамі і спадарожнічае вам у вашых штодзённых намаганнях», — падкрэсліў Святы Айцец у сваёй прамове да пілігрымаў з усяго свету, якія сабраліся ў Мехіка.

VII Сусветная сустрэча сем’яў адбудзецца ў Мілане (Італія) у 2012 г. пад дэвізам: «Сям’я, праца і свята».

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.