Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI моліцца аб захаванні хрысціянскай спадчыны Амерыкі
Святы Айцец
20.01.2009 20:18
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI моліцца, каб амерыканскі народ пад кіраўніцтвам Барака Абамы заставаўся верным сваім хрысціянскім караням і чэрпаў з іх сілы для будавання грамадства, якое з пашанай ставіцца да годнасці, роўнасці, а таксама правоў кожнага чалавека, асабліва да асобаў бедных, адкінутых і пазбаўленых магчымасці голасу.

З гэтымі пажаданнямі Пантыфік звярнуўся да новага Прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў сваёй тэлеграме, скіраванай амерыканскаму лідэру ў дзень яго афіцыйнага ўступлення на пасаду.

Святы Айцец запэўнівае новага Прэзідэнта ў сваёй малітве аб тым, каб яго дзейнасць спрыяла распаўсюджванню ў свеце згоды, супрацоўніцтва і міру паміж народамі. «Гэтае заданне з’яўляецца асабліва актуальным, калі так шмат людзей чакаюць вызвалення ад беднасці, голаду і насілля», — заўважыў Бэнэдыкт XVI.

У дзень інаўгурацыі 44 Прэзідэнта ЗША Святы Айцец скіраваў сваё пастырскае благаслаўленне Бараку Абаме, яго сям’і і ўсяму амерыканскаму народу.

На цырымоніі прысягі 44 Прэзідэнта ЗША Пантыфіка прадстаўляў арцыбіскуп П’етро Самбі, Апостальскі Нунцый у гэтай краіне.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.