Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Добрым душпастырам і партнёрам у дыялогу бачыць кардынал Вальтэр Каспер новага Патрыярха Маскоўскага
Святы Айцец
21.01.2009 15:52
«Добры душпастыр і партнёр у дыялогу» — такім бачыць новага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі кардынал Вальтэр Каспер, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

На думку старшыні ватыканскага ведамства, найважнейшай рысай будучага іерарха Рускай Праваслаўнай Царквы павінна быць здольнасць агарнуць душпастырскай апекай сваю паству. «Расія перажывае цяжкі перыяд, і ёй неабходны добры пастыр. Мне хацелася б таксама, каб новы Патрыярх быў добрым партнёрам у дыялогу, бо Расія з’яўляецца вельмі важнай краінай для Еўропы, а мясцовая Праваслаўная Царква — найвялікшай супольнасцю ў межах праваслаўя. Мы прагнем развіцця ўзаемных адносінаў», — адзначыў кардынал Вальтэр Каспер.

Па словах старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, на сучасным этапе экумечны рух перажывае «перыяд стрыманасці». Пасля вялікага энтузіязму на пачатковым этапе цяпер заўважаюцца пэўныя праблемы, якія нарасталі на працягу многіх вякоў. «Нельга залішне прыспешваць вырашэнне існуючых праблемаў, хоць з боку Каталіцкага Касцёла існуе пастаяннае імкненне развіваць дыялог у праўдзе і любові», — падкрэсліў кардынал Каспер.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.