Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Хав’ер Ласано Барраган скіраваў пасланне з нагоды 56 Сусветнага дня пракажоных
Святы Айцец
21.01.2009 20:43
«Нягледзячы на тое, што праказа найчасцей ігнаруецца сродкамі масавай інфармацыі, з гэтай хваробай штогод сутыкаюцца больш за 250 тысяч чалавек у свеце», — піша старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя кардынал Хав’ер Ласано Барраган у сваім пасланні на 56 Сусветны дзень пракажоных, які прыпадае на 25 студзеня.

Ініцыятарам Сусветнага дня пракажоных быў французскі пісьменнік і юрыст Рауль Фаллеро (1903–1977 гг.), які прысвяціў сваё жыццё барацьбе з праказай. Упершыню дзень салідарнасці з хворымі на праказу (т. зв. хвароба Хансэна) адбыўся ў 1954 г.

У сваім пасланні старшыня ватыканскага ведамства прыводзіць дадзеныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), паводле якіх ў 2007 г. было зарэгістравана 254 525 новых інфіцыраваных. Больш за 12 % — гэта дзеці ва ўзросце да 15 гадоў.

«На жаль, з-за няведання ўвесь час захоўваецца безпадстаўны страх перад хворымі на праказу. Гэтыя стэрэатыпы выклікаюць у пракажоных пачуццё адкінутасці (...), што дадае ім новыя цярпенні», — піша старшыня Папскай рады.

На думку кардынала Хав’ера Ласано Баррагана, гэты дзень мае важнае выхаваўчае значэнне, бо з’яўляецца добрай нагодай, каб прадставіць грамадскай думцы адпаведную і абшырную інфармацыю аб праказе.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.