Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан: Святы Айцец прыняў біскупаў Расіі
Святы Айцец
27.01.2009 19:22

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў Каталіцкі епіскапат Расіі, які 26 студзеня 2009 г. распачаў візіт «ad limina Apostolorum». У яго склад уваходзіць арцыбіскуп Паоло Пеццы з Масквы, біскуп Клеменс Пікель з Саратава, біскуп Кірыл Клімовіч з Іркуцка, а таксама біскуп Навасібірскі Юзаф Верт.

У Расіі налічваецца каля 800 тысяч католікаў са 141 мільёна жыхароў. Пастырскае служэнне тут нясуць 266 святароў ў 419 парафіях. Па словах арцыбіскупа Паоло Пеццы, вялікім дасягненнем Каталіцкага Касцёла ў Расіі з’яўляецца яго адраджэнне, а галоўным выклікам — сведчыць пра Езуса Хрыста ў штодзённым жыцці.

«Чалавек у Расіі, як і ва ўсім свеце, павінен сустрэцца з Хрыстом, каб у гэтай сустрэчы знайсці адказ на пытанне пра сэнс уласнага жыцця. Менавіта ў гэтым хочам дапамагаць, даючы разам з Праваслаўнай Царквой супольнае сведчанне», — дадаў арцыбіскуп.

Арцыбіскуп Пеццы пазітыўна ацаніў экуменічныя адносіны з Праваслаўнай Царквой. На яго думку, тут можна казаць не толькі пра дыялог, але і фарміраванне фактычнага шляху да поўнага адзінства.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.