Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI прыняў новага пасла Францыі
Святы Айцец
27.01.2009 19:18

26 студзеня 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў Станісласа дэ Лабуле — новага пасла Францыі ў Апостальскай Сталіцы. Падчас сустрэчы Пантыфік заклікаў французскіх парламентарыяў да пашаны чалавечага жыцця на кожнай яго стадыі.

Святы Айцец жадае, каб мудрасць, звязаная з прызнаннем недатыкальнасці кожнага чалавека, не была забыта і падчас рэфармавання біяэтычнага заканадаўства.

Узгадваючы праблемы фінансавага крызісу, Бэнэдыкт XVI назваў яго крыніцай цярпенняў і несупакою, але таксама і нагодай змяніць фінансавыя механізмы і скіраваць эканоміку на карысць клопатаў пра чалавека.

Святы Айцец выказаў задавальненне значэннем, якое набыў афіцыяльны дыялог французскага ўраду з Каталіцкім Касцёлам.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.