Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы павіншаваў новаабранага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі |
Святы Айцец |
28.01.2009 15:12 |
Айцец Фэдэрыко Ламбардзі SI, кіраўнік прэс-службы Ватыкана, выказаў радасць у сувязі з абраннем новага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, а таксама ўпэўненасць у далейшым развіцці адносінаў паміж праваслаўнымі і католікамі. Кіраўнік прэс-службы адзначыў, што ў Ватыкане добра ведаюць і паважаюць новага кіраўніка РПЦ. «Каталіцкі Касцёл з увагай і малітоўным удзелам сачыў за гэтым важным момантам у жыцці Рускай Праваслаўнай Царквы», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік Ватыкана. «Мы віншуем новага Патрыяха і жадаем яму найлепшага выканання свайго вельмі важнага служэння, — дадаў Фэдэрыко Ламбардзі. — Жадаем плённай працы, няспыннага руху па шляху ўзаемнага пазнання і супрацоўніцтва на карысць чалавецтва». Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.