Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец да біскупаў Расіі пра неабходнасць дыялога з праваслаўнымі |
Святы Айцец |
30.01.2009 20:50 |
«Няхай ваша прысутнасць у Расіі будзе напамінам і заклікам да дыялога», — звярнуўся Бэнэдыкт XVI да біскупаў Расіі, якія знаходзяцца ў Рыме з візітам ad limina. Папа прыняў кожнага з іерархаў на прыватных аўдыенцыях, а 29 студзеня 2009 г., у перадапошні дзень візіту, сустрэўся з усім епіскапатам. Асноўная частка прамовы Папы была прысвечана праблеме адзінства. Святы Айцец прадставіў найперш каталіцкае бачанне адзінства лакальных касцёлаў: «cum Petro et sub Petro» — «з Пятром і пад яго кіраўніцтвам». «Вы жывеце ў асаблівым касцёльным кантэксце, а менавіта ў краіне, дзе большая частка грамадства пазначана ўплывам тысячагадовай праваслаўнай традыцыі з яе багатай рэлігійнай і культурнай спадчынай, — адзначыў Пантыфік. — Вельмі важна ўсведамляць неабходнасць новага актыўнага ўдзелу ў дыялогу з нашымі братамі і сёстрамі праваслаўнымі. Мы ведаем, што гэты дыялог, нягледзячы на ўжо дасягнуты прагрэс, яшчэ сустракаецца з пэўнымі цяжкасцямі». Праз каталіцкіх іерархаў Расіі Бэнэдыкт XVI перадаў свае віншаванні новаму Патрыярху Маскоўскаму і усяе Русі Кірылу, запэўніўшы ў сваіх малітвах у інтэнцыях Патрыярха. Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.