Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гораду Дзяржаве Ватыкан — 80 гадоў
Святы Айцец
10.02.2009 19:07

11 лютага 2009 г. Горад Дзяржава Ватыкан будзе святкаваць 80-годдзе з дня свайго заснавання.

Дзяржава Ватыкан заснавана ў выніку Латэранскіх пагадненняў, якія былі заключаны паміж Апостальскай Сталіцай і Італіяй 11 лютага 1929 г. і ратыфікаваны 7 чэрвеня 1929 г. Яе статус, як суверэннай дзяржавы, паўсюдна прызнаны міжнародным правам. Каталіцкі Касцёл выконвае місію абвяшчэння евангельскай праўды дзеля збаўлення ўсяго чалавецтва і служэння міру і справядлівасці на карысць усіх людзей, як праз памесныя Касцёлы ва ўсім свеце, так і праз сваё цэнтральнае кіраўніцтва. Гэтая задача здзяйсняецца Папам Рымскім і разнастайнымі ватыканскімі ведамствамі.

Рымская Курыя (ад лат., іт. — Curia Romana) — галоўны адміністрацыйны орган Апостальскай Сталіцы і Ватыкана і адзін з асноўных у Каталіцкім Касцёле. Асобныя ведамствы Рымскай Курыі ад імя і ўладаю Папы Рымскага адказваюць на пытанні, разглядаюць прапановы, апеляцыі, скаргі, просьбы, накіраваныя ў адрас Апостальскай Сталіцы, выносяць распараджэнні, рашэнні або загады, выступаюць з разнастайнымі прапановамі і г. д.

Курыя складаецца з Дзяржаўнага Сакратарыяту Апостальскай Сталіцы, які ў сваю чаргу падзяляецца на дзве секцыі (1-я секцыя — агульных справаў, 2-я секцыя — па адносінах з дзяржавамі), 9 Кангрэгацый, 3 Трыбуналы, 11 Папскіх радаў, 4 Папскіх камісіі. Акрамя гэтага, ёсць таксама Сінод Біскупаў, Кадравая служба пры Апостальскай Сталіцы і іншыя гістарычна сфарміраваныя ўстановы.

Падпісанне Латэранскіх пагадненняў 11 лютага 1929 г.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.